5–6 верасня ў Бялынічах Магілёўскай вобласці адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Як паведаміў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, на падставе прапаноў, якія звучалі ад аргкамітета, і з улікам абставін эпідэмсітуацыі распрацавана праграма свята. Асноўныя тэматычныя кропкі Дня пісьменства – год малой Радзімы, 75-годдзе вялікай перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Да свята падрыхтаваны тэматычныя выданні.
Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў тэматыцы беларускага тэксту. У мастацкай канцэпцыі выкарастаны краязнаўчыя матэрыялы, паданні і гістарычныя падзеі Бялыніцкага краю, гісторыя развіцця беларускага тэксту, а таксама літаратурная спадчына пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Асноўным мерапрыемствам на адкрыцці будзе цырымонія ўзнагароджэння пісьменнікаў – пераможцаў нацыянальнай літаратурнай прэміі.
На фестывалі кнігі і прэсы будзе дадзены старт гістарычнай квэст-гульне «Скарб князя Гальшанскага». А ўвечары 5 верасня адбудецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з благадатным агнём ад труны Гасподняй.
Цырымонія закрыцця свята пройдзе у тэматыцы «Як ствараліся традыцыі малой Радзімы». У рамках мерапрыемства адбудзецца перадача Дня беларускага пісьменства городу Копылю Мінскай вобласці. Таксама гасцей і ўдзельнікаў чакае мерапрыемства-экспедыцыя «Дарога да святыняў», навукова-практычная канферэнцыя «Белыніцкія чытанні», падвядзенне вынікаў і дэманстрацыя ролікаў конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана», які на працягу года праводзіўся БРСМ сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
05.08.2025 - 09:36
05.08.2025 - 09:02
В Могилевской области растет количество тысячников на уборке урожая
04.08.2025 - 15:28
«Всегда готовы подставить плечо». Военнослужащие помогают убирать урожай в Мстиславском районе
04.08.2025 - 11:46
04.08.2025 - 10:35
Под звон мечей и алебард в Мстиславле прошел «Рыцарский фест»
01.08.2025 - 15:41
Окунуться в Средневековье: Мстиславль приглашает на «Рыцарский фест»