RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кинопоказы, посвященные Международному дню родного языка, пройдут в Могилеве

У рамках Года народнага адзінства Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кинавідэапракат» запрашае 21 і 22 лютага на кінапаказы «У мове роднай – душа народа!», прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Для гледача прапануюцца дакументальныя фільмы «Першадрук» (Беларусь, 2017, 39 хвілін, 0+) і «Міхась Пазнякоў. Слова паэта» (Беларусь, 2017, 15 хвілін, 0+).

Фільмы «Першадрук» прысвечаны адной з самых яркіх асоб у гісторыі Беларусі - Францыску Скарыне і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург). Гэтая карціна паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі. Карціну можна буде паглядзець:

к/т «Радзіма» (малая зала) 21 лютага ў 12.30

к/т «Космас» (малая зала) 21 лютага ў 14.00

к/т «Ветразь» (малая зала) 22 лютага ў 14.30

Вядомага беларускага дзіцячага паэта Міхася Пазнякова добра ведаюць маладыя чытачы. Ён часты госць у школах, бібліятэках. Якраз за кнігі для дзяцей і моладзі паэт у 2017 годзе быў вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Акрамя сваёй творчасці, Пазнякоў шмат часу аддае маладым талентам, адкрывае іх і дапамагае ім. Фільм знаёміць гледача з творчасцю паэта, з яго малой радзімай, якая дае натхненне творцу, з яго грамадскай дзейнасцю як старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Дарэчы Міхась Пазнякоў нарадзіўся ў 1951 годзе ў в. Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Юнацтва», сатырычнага часопіса «Вожык», часопіса «Нёман». Цяпер - старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца, публіцыст. Аўтар больш за восемдзесят кніг на беларускай і рускай мовах для юных і дарослых чытачоў.

Лаўрэат адзінаццаці літаратурных прэмій, уключаючы Нацыянальную літаратурную прэмію Беларусі. У якасці вучонага-даследчыка склаў акадэмічны «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988), з'яўляецца адным з аўтараў руска-беларускага і беларуска-рускага арфаграфічных слоўнікаў (1992 г., 1994). Мае дзяржаўныя ўзнагароды.

Сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Паглядзець фільм «Міхась Пазнякоў. Слова паэта» можна будзе ў  кінатэатры «Чырвоная Зорка» (малая зала) 21 лютага ў 12.00.

Рэд.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна