22 мая ў горадзе Касцюковічы і вёсцы Бялынкавічы адбудзецца VІ рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца  духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення,  папулярызацыя традыцый мастацкай творчасці, інтарэса да мастацкага слова, развіццё творчага патэнцыяла, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.

У рамках фестываля ладзяцца конкурсы: паэзіі, аўтарскай песні,  літаратурных выстаў, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Свята таксама ўключае паэтычныя чытанні, вечарыну паэзіі і музыкі, марафон народнай творчасці з удзелам аматарскіх калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці, інтэрактыўную літаратурную пляцоўку, выступленне духавых аркестраў, вячэрнюю эстрадна-забаўляльную праграму «Мы адзінае цэлае!». Будзе працаваць кніжны гандаль, атракцыёны, выставы-продажы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Да ўдзелу запрошаны пісьменнікі-землякі,  сваякі знакамітых людзей Касцюкоўшчыны.

Фестываль «Пісьмянкоў луг» своеасаблівы брэнд Касцюковіцкага раёна. Гэта сапраўднае свята жывога роднага слова, напраўленае на захаванне традыцый нашага народа.

golk.by