RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Культурна-асветніцкая акцыя «Ноч музеяў» у Музеі гісторыі Магілёва. Праграма.

20 мая

 

УК “Музей гісторыі Магілёва” пачне працу з 10.00.

З 17.00 да 24.00 будзе адбывацца святочная праграма:

17.00-24.00 - “Quest-гульня Encounter” (інтэрактыўныя заданні па Ратушы, выставачнай зале і не толькі);

17.00 - прэзентацыя новых здабыткаў музея і каштоўнасцяў, што прайшлі рэстаўрацыю;

17.30 – адкрыццё выставы лінагравюр Б. Камарова з выявамі выбітных дзеячоў магілёўскай гісторыі і культуры;

18.00 – сумесны канцэрт “Дударскага цэха” і ансамбля сярэдневяковага танца Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-коледжа мастацтваў;

17.00 – 24.00– экскурсійнае абслугоўванне па музеі (экскурсаводы будуць апранутыя ў касцюмы эпохі Магдэбургскага права).

На першым паверсе музея будзе работаць дзіцячы куток з магчымасцю апрануцца ў сярэдневяковыя касцюмы.

У экспазіцыі Ратушы размесцяць выставу аднаго прадмета -  літургічнага покрыва, упрыгожанага слуцкімі паясамі.

Упершыню (з 17.00 да 24.00) будзе дзейнічаць адзіны білет на Ратушу і выставачную залу (дзе працуе выстава “Космас Язэпа Драздовіча”), які ўключае вольны ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы Ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.

Кошт білета – Br4 для дарослых, Br2 для дзяцей і студэнтаў. Дзеці да 7 год праходзяць бясплатна. 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна