Магілёўскі абласны мастацкі музей імя В.П. Масленікава падрыхватаў выставачны праект «Быў. Ёсць. Буду ... » да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Аб гэтым памедамілі ва ўстанове культуры.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч з'яўляецца яркай і значнай асобай у айчыннай літаратуры XX стагоддзя. Ен стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Яго творчасць адрозніваецца глыбока рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна узбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Сучаснікі ведалі Уладзіміра Караткевіча як чалавека невычэрпна светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіў родных людзей і родную зямлю.
Сёння, 26 лістапада, беларускаму пісьменніку, паэту, драматургу і сцэнарысту споўнілася б 90 гадоў.
Ред.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
13.10.2025 - 10:20
10.10.2025 - 09:32
Торжественное мероприятие с награждением победителей литературных конкурсов состоялось в Белыничах
09.10.2025 - 15:23
В Славгородском районе 11 октября пройдет духовно-культурная акция «Лесная — место воинской славы»