На XXXII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш завіталі пісьменнікі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Уражваюць маштабы выставы і колькасць краін, якія ў ёй прынялі ўдзел. Упершыню на выставе былі прадстаўлены калектыўныя экспазіцыі выдавецтваў, друкарняў, бібліятэк і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. З пісьменнікамі Прыдняпроўскага краю і іх кнігамі можна было пазнаёміцца на пляцоўцы Магілёўскай вобласці. І тэматычнае афармленне абласной пляцоўкі, і праграма выступлення аддзялення цалкам адпавядалі тэматыцы выставы, якая ў гэтым годзе прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
З галоўнай сцэны гучалі пранікнёныя вершы Алеся Казекі, Валянціны Габрусевай, Вольгі Бяловай, Алёны Беланожкі, Алены Курэк аб любові да Радзімы, аб адзінстве з нашай дзяржаўнасцю і, канечне, аб веры, якая ўсяляе ў сэрца ўпэўненасць у праўдзівасці абранага намі шляху. Асобны блок праграмы, які прадставілі Павел і Алена Любчанкі быў прысвечаны зберажэнню сямейных каштоўнасцей.
Сапраўднай кульмінацыяй імпрэзы стаў паказ урыўка тэатралізаванай пастаноўкі па паэме Алеся Казекі «Марыйка» у выкананні навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Амаль усе прысутныя выставы сабраліся каля галоўнай сцэны, каб разам з маладымі акцёрамі зноў дакрануцца да трагічных падзей мінулай вайны, узнятых аўтарам у гэтым творы. Слёзы суперажывання не маглі стрымаць ні сталыя, ні маладыя гледачы. Вельмі важна адзначыць, што маладое пакаленне беларусаў, выхаванае на такіх творах, якія праходзяць праз сэрцы як выканаўцаў, так і гледачоў, канстатуе: «Мы — нашчадкі святла і вясны» памятаем сваю гісторыю і гатовыя разам будаваць і абараняць нашу будучыню «дзеля жыццяў усіх пакаленняў».
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
24.04.2025 - 14:41
24.04.2025 - 11:50
24.04.2025 - 09:13
23.04.2025 - 14:23
Могилев готовится к празднованию 80-летия Великой Победы (видео)
23.04.2025 - 10:32
Могилевский областной театр кукол приглашает на увлекательную экскурсию
22.04.2025 - 10:18