RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект магілёўскіх мастакоў «Родны край – крыніца натхнення» прэзентуе 9 ліпеня абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава

Выставачны праект магілёўскіх мастакоў «Родны край – крыніца натхнення» прэзентуе 9 ліпеня абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава. Экспазіцыя пазнаёміць з жывапісам, графікай, скульптурай, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных часоў і накірункаў.

«Мастацтва Магілёўшчыны, шырока прадстаўленае ў фондасховішчах нашага музея, – гэта значная частка агульнай культурнай спадчыны. Для магілёўскіх мастакоў, улюбёных ў родны край, – шчасце быць нашчадкамі вялікай духоўнай і гісторычнай памяці, культурных традыцый і мець магчымасць несці стваральную місію на карысць свайму народу. Праз пакаленні глыбока пранесена павага да імёнаў Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Максіма і Васіля Вашчанак, Георгія Каніскага, Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі і інш.», - адзначылі ва ўстанове культуры.

Сучасныя мастакі Магілёўчыны прадстаўляюць рознакаляровую палітру творцаў: ад мастакоў, якія былі сведкамі будаўніцва СССР і да сёняшняга дня плённа працуюць у розных напрамках і жанрах выяўленчага мастацтва (Карней Аляксееў, Барыс Первунінскіх, Леніна Сівакова, Вера Юркова), да мастакоў маладога і крэатыўнага пакалення: Аксана Еўдакіменка, Антон Ціханавец, Раман Коршунаў, Леанід Несцярук, Аляксандр Мінькоў і іншыя.

Аснову Магілёўскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў састаўляюць мастакі сярэдняга пакалення – гэта сямейныя дынасціі: Уладзімір і Галіна Конанавы, Марына і Юрый Несцярукі, а таксама Андрэй Вараб’ёў, Ларыса Журавовіч, Васіль Камароў, Рыгор Шараеў, Аляксандр Сувораў, Уладзімір Пахаўцоў, Святлана Строгіна і іншыя, якія актыўна працуюць на карысць Радзімы і прадстаўляюць краіну і родную Магілёўшчыну далёка за межамі.

Пачатак у 15.00.

Рэд.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна