RU BY EN 中文

Шкловский колорит представили на фестивале народного творчества в Могилеве

16 чэрвеня ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы прайшла прэзентацыя Шклоўскага раёна. Шклоўшчына таленавітая была прэзентавана ў рамках фестываля народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. Фестывальны дзень сабраў каля 200 удзельнікаў, гэта і творчыя калектывы, і майстры, і людзі розных прафесій.

Па традыцыі мерапрыемсты пачаліся яшчэ на вуліцы, дзе разгарнулася выстава-продаж вядучых прадпрыемстваў горада Шклова: ААТ “Папяровая фабрыка “Спартак”, “Александрыйскае – Бел”, “Шклоўскія агурочніцы”. Выступалі музычныя мабільныя групы, іграў народны духавы аркестр, песней парадаваў народны ансамбль народнай песні “Славеніца”.

Жывое музычнае суправаджэнне і асобую атмасферу ў фае ствараў народны аркестр народных інструментаў “Спадчына”. Багатая палітра творчасці і не толькі была прадстаўлена на выставах, якія разгарнуліся ў фае: майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, раённым краязнаўчым музеем, бібліятэкай, установамі адукацыі раёна, “Шклоў-інфо”, выставамі дэгустацыямі Шклоўскага масларобнага завода і Шклоўскага хлебнага завода і іншае.

Асноўнае мерапрыемства прайшло ў канцэртнай зале “Магілёў”, дзе лепшыя творчыя калектывы і асобныя выканаўцы паказалі багатую гістарычную палітру Шклоўскага раёна, яго поспехі, дасягненні, гістарычную і культурную спадчыну.

На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: Алег Уладзіміравіч Сцельмашок начальнік упраўлення Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Алег Фёдаравіч Хмялькоў, дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны метадчыны цэнтр народная творчасці і культурная асветнай работы”, Давыдовіч Аляксандр Віктаравіч, намеснік старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта, Аксана Уладзіміраўна Кудзянкова, дырэктар ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”.

“Радзіма” – мы кажам, хвалюючыся

Даль без краю бачым прад сабой,

Гэта наша дзяцінства, наша юнацтва,

Гэта ўсё, што мы завём лёсам.

З гэтых родных для душы слоў і пачалася канцэртная праграма, напоўненая цяплом і любоўю да самага роднага – нашай Радзімы. Гэтай тэме і былі прысвечаны першыя музычныя кампазіцыі. А далей вядучыя распавялі аб гістарычным пуці Шклоўскага раёна, аб яго няпростым лёсе, аб культурных каштоўнасях, аб кожным куточку, які багат сваёй гісторыяй.

Адным з такіх куткоў з’яўляецца Трафімава крыніца, якая знаходзіцца побач з вёскай Александрыя. Гэта маляўнічы куток з асвячонай гаючай крыніцай, з купеллю, вядомы яшчэ з 1917 года. Па словах старажылаў, у ваенныя гады маці і жонкі прыводзілі сюды мужчын, акраплялі іх цудадзейнай вадой, каб тыя вярнуліся цэлымі з фронту.

Не абышлася без увагі і тэма Вялікай Айчыннай вайны – чатыры доўгія гады акупаваная Шклоўшчына знаходзілася пад полчышчамі ворага. Шмат населеных пунктаў былі знішчаны поўнасцю, дзясяткі былі ператвораны ў руіны. У полымі вайны, некаторыя разам з жыхарамі былі спалены 28 вёсак. Калектывы раёна прадставілі для гледачоў тэатралізаваныя фрагменты і знаёмыя ўсім музычныя кампазіцыі.

Канцэрт быў падзелены на розныя тэматычныя блокі, якія паказвалі ўсё творчае багацце Шклоўшчыны з розных бакоў, такія як: “Душа народная”, “Нашы людзі”, “Танчым разам”, “Наша моладзь”, “Эстрада”.

Канцэрт скончыўся на добрай ноце, але ж фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” яшчэ ніводны раз парадуе нашых гледачоў багаццем Магілёўскага краю.

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”