RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок” прайшоў у Бабруйскім раёне

Восень ідзе па Бабруйшчыне! Са спорымі дажджамі, залатымі хлябамі, шчодрая, ласкавая, багатая! Усе вакол яркае і маляўнічае. Лістота залатая і барвовая, а неба ў ясны дзень такое сіняе, якім не бывае ў іншыя часы года.

Напэўна, зусім не выпадкова, што менавіта восенню, у гэтую прыгожую пару года, ў жывапісным мястэчку Глуша праводзіцца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”.

У транаццаты раз мы зноў сустрэліся з цікавымі, таленавітымі, цудоўнымі майстрамі, творчымі калектывамі з розных бакоў нашай вобласці і ўсяго Бабруйскага раёна. У фестывалі прынялі ўдзел госці з Аспіповіцкага, Чавускага, Клічаўскага, Мсіслаўскага, Глускага раёнаў, а таксама з горада Бабруйска. Прыемна бачыць тых, хто з года ў год завітвае да нас на фестываль і з задавальненнем паказваюць нам свае таленты.

Фестываль быў напоўнены яркімі, насычанымі і запамінальнымі падзеямі: плэнер па кераміцы і ганчарству пад кіраўніцтвам народных майстроў Боўды Ю.І. і Арлова А.В., прайшоў майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры, гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні “Люблю цябе Белая Русь”, конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў “Вяртанне да вытокаў”, конкурс-выстава блюд нацыянальнай беларускай кухні з таркаванай бульбы “Пікнік па-беларускі”, культурна-забаўляльны конкурс “Хозяйка Глушанскога Хуторка - 2022”. Таксама прайшоў кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай пардукцыі, а таксама цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў рэгіянальнага фестываля народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”.

За актыўны ўдзел у фестывалі былі ўзнагароджаны мастера дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Бабруйскага раёна, г. Бабруйска, Клічаўскага раёна, Глускага раёна.

Фестываль “Глушанскі хутарок” – гэта магчымасць сустрэць старых сяброў, знайсці новых, а таксама адпачыць на свежым паветры, атрымаць асалоду ад прыгожых песен і танцаў, паспрабаваць стравы сапраўднай беларускай кухні, а таксама набыць выдатныя сувеніры на доўгую памяць аб гэтым фестывалі.

Марыя Лаўрыновіч, загадчык аддзела народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”

Фота: Юрый Юркевіч, фотакарэспандэнт рэдакцыі раённай газеты “Трыбуна працы”; Віктар Шэйкін, фотакарэспандэнт газеты “Камерцыйны кур’ер”