RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Поздравляем мастеров соломоплетения и многочисленных поклонников этого замечательного ремесла с включением его в Репрезентативный список нематериального культурного наследия человечества.

На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 1 снежня ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

На Магілёўшчыне саломапляценне адзін з самых распаўсюджаных відаў народнай творчасці. Найбольш развіта саломапляценне ў г.Магілёў, г. Бабруйск, Быхаўскім раёне, Горацкім раёне, Кіраўскім раёне, Клічаўскім раёне, аграгарадке Кароўчына Дрыбінскага района, вёскі Гронаў Чэрікаўскага района.

Сучаснае мастацкае саломапляценне дэманструе шырокі дыяпазон асартыменту вырабаў, гэта: насценныя “дываны” Меснік С.Э. (Глуск); пано, у змешаных тэхніках аплікацыі і пляцення Якавенка А.С. (Кіраўск); кветкавыя букеты і лялькі Дамянікава Н.В. (Магілёў), Аўласевіч М.В., Зайцава Т.А., Зушчык Е.І. (Горкі); лялькі і скульптуры жывёл Панцялеева Н.І. (Магілёў), Бяляева І.М. (в.Гронаў Чэрыкаўскага раёна); кветкі і кветкавыя кампазіцыі Северцава Т.У. (Горкі), Сіроціна Т.У. (Дрыбін), Бабінскай Н.І. (Магілёў); шкатулкі Чендакова З.В., Блахіна А.М., Кудраўцава Е.Д. (Горкі); галаўныя ўборы і аксэсуары Конус С.І. (Горкі), Кушнярова В.У. (Магілёў), Жорава Ж.І. (Дрыбін), Желабкевіч Ю.І. (Быхаў); “павукі” Кухціной І.Г. (Быхаў), Дзергачова С.В. (Чэрыкаў); у тэхніцы спіральнае пляценне Хізанейшвілі І.В. (Горкі), Маісеева В.В. (Дрыбін) і інш.

У клубных арганізацыях Магілёўскай вобласці арганізавана работа каля 11 клубных фарміраванняў па саломапляценні і аплікацыі саломкай у Бялыніцкім, Горацкім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім раёнах.

Статус народнага майстра па саломапляценні прысвоен 6 майстрам: Дамянікавай Н.В., Панцялеевай Н.І., Хадановіч Т.М. (Магілёў), Зушчык Е.І., Хізанейшвілі І.В. (Горкі), Кухціной І.Г. (Быхаў), членамі Беларускага саюза майстроў з’яўляюцца 19 майстроў, банк дадзеных налічвае больш за 60 майстроў і ўмельцаў.

Дарагія майстры саломапляцення! Віншуем усіх вас і шматлікіх прыхільнікаў гэтага цудоўнага рамяства з уключэннем яго ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва!

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”