Фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” працягваецца! 8 снежня на базе ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” адбудзецца прэзентацыя Клічаўскага раёна.
8 снежня адбудзецца канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, выстава майстроў народнай творчасці і іншае. Пачатак мерапрыемства ў 17.30.
Фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” прымеркаваны Году гістарычнай памяці. На працягу фестывалю Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы прыме ўсе рэгіёны Магілёўскай вобласці. За гэты час пройдуць творчыя прэзентацыі раённых цэнтралізаваных клубных, бібліятэчных сістэм, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў культуры клубнага тыпу. Яны будуць прадстаўлены ў форме святаў творчасці, тэатралізаваных і тэматычных канцэртаў і выставак.