RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Майстры Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у ХІІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Вясновы букет”

29 мая ў Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту прайшоў ХII Рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Вясновы букет”.

Майстры з усёй Беларусі прадставілі розныя віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў: разьбу, ганчарства, ткацтва, вышыўку, кавальства, пляценне з прыродных матэрыялаў і іншае. Усё гэта можна было ўбачыць уласнымі вачамі і нават набыць непасрэдна ў саміх майстроў, а пры жаданні і паспрабаваць зрабіць уласнымі рукамі на майстар-класах.

Ад Магілёўскай вобласці ў фестывалі-кірмашы прыняло ўдзел больш за 70 майстроў з 13 раёнаў: Бялыніцкі, Быхаўскі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Горацкі, Дрыбінскі, Клічаўскі, Крычаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Мсціслаўскі і Хоцімскі раёны, а таксама з гг. Магілёў і Бабруйск.

Музычнае афармленне пляцоўкі Магілёўскай вобласці здзяйсняў народны вакальны ансамбль “Журавушка” Сасноўскага сельскага клуба ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”.

Па выніках фестывалю-кірмашу, скарбонка майстроў Магілёўшчыны папоўнілася цэлым спісам узнагарод. Так, дыпломам I ступені былі ўзнагароджаны Горацкі раённы Дом рамёстваў; ДУА “Дзіцячы школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхова”; Уладзімір Станкевіч, майстар бандарнага рамяства (Глускі раён); Сяргей Кудзікаў, майстар па мастацкай апрацоўцы металу (Мсціслаўскі раён).

Дыпломы II ступені – Рыгор Свядомскі, майстар разьбы па дрэве (Мсціслаўскі раён); Ірына Забаўская, майстар па вышыўцы (Асіповіцкі раён); Вячаслаў Якавенка, майстар глінянай цацкі (г. Крычаў); Андрэй Ганчарэнка, майстар разьбы па дрэве (г.п. Краснаполле); сям’я Меснік (маці – Сафья Эдуардаўна, бацька – Аляксей Сяргеевіч, сын – Ян)саломапляценне, лозапляценне (г.п. Глуск).

Віншуем нашых майстроў і жадаем ім новых перамог!

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар ​​УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”