Ёсць людзі, якія кідаюць выклік цяжкасцям, пераадольваюць іх і ідуць далей. Галіна Бяляева якраз з такіх. Гісторык па адукацыі, аптымістка па жыцці, яна сваёй энергіяй зараджае і тых, хто побач. Пакуль адны ставяць пытанні, яна шукае на іх адказы. Не таму, што ёй болей за ўсіх трэба. А таму, што ведае: калі не яна, гэтага, магчыма, не зробіць ніхто. А яшчэ яна ўпартая ў сваіх мэтах.