Выхаванцаў Веснаўскага дома-інтэрната ў Глускім раёне рэдка наведваюць сваякі. Гэтыя дзеці не падобныя на іншых, яны маюць адхіленні ў псіхафізічным развіцці. Сур'ёзныя праблемы слыху, зроку... Раней такія дзеці знаходзіліся ў псіхбальніцах, па дамах. А з 1976 года, калі ў вёсцы Веснава адчыніў свае дзверы спецыялізаваны інтэрнат, яны атрымалі магчымасць знаходзіцца разам.