Клічаўскі раён больш за ўсё асацыюецца з лясамі, якія займаюць 60% яго плошчы. Тут распрацоўваецца ўнікальны экалагічны фестываль, які стартуе сёлета. А яшчэ гэты край адметны тым, што тут першымі сталі ўкараняць сучасны спосаб дакладнага земляробства, які з дапамогай ІT-тэхналогій дазваляе выраўноўваць глебавую ўрадлівасць поля.