RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”» у ліку пераможцаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2018 года»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2018 года» адбылася ў Мінску ў малой зале Палаца Рэспублікі. У конкурсе, які праходзіў дванаццаты год запар, найлепшымі сталі 22 прадпрыемствы. У іх ліку наша ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”».

Акрамя таго, шэраг прадпрыемстваў удастоены заахвочвальных дыпломаў. Гэта РВУП «Завод газетнай паперы», ЗТАА «ВМГ Індустры», ААТ «Магілёўскі металургічны завод», «Беларускі цэментны завод», сялянская (фермерская) гаспадарка «Дзіяна».

«Гэта вельмі важна – аддаваць належнае тым, хто па-сапраўднаму працуе на экспарт, уносіць свой уклад і забяспечвае такім чынам устойлівае развіццё нашай краіны і дабрабыт грамадзян», – адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.

Конкурс традыцыйна праводзіщся па 22 намінацыях, у кожнай з якіх былі вызначаны пераможцы, а прадпрыемствы, якія набралі максімальна блізкую да пераможцы колькасць балаў і паказалі выдатныя вынікі ў экспарце прадукцыі і паслуг, узнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі. Гэтым разам у фінал выйшла 151 прадпрыемства.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая