Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў першага сезона сумеснага анлайн-праекта для школьнікаў «Клёвыя канікулы». Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
«Анлайн-праект для школьнікаў «Клёвыя канікулы», арганізаваны на пляцоўках БРСМ і БРПА ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», працягваецца. У другі сезон #клёвыхканікул уключыліся хлопцы і дзяўчаты, якім ён ужо паспеў палюбіцца, а таксама новыя ўдзельнікі. Мы падвялі вынікі першага сезона. У фінал выйшла каля 300 школьнікаў, якія за тыдзень выканалі ўсе заданні чэк-ліста. Вызначыць пераможцаў дапамагла праграма рандамізатара і паралельная праверка выкананых пунктаў», – расказала Аляксандра Ганчарова.
Абсалютнымі пераможцамі першага тыдня сталі ад БРПА–Вераніка з вёскі Новая Мыш Брэсцкай вобласці і ад БРСМ–Крысціна Карстэн з Магілёва.
«Клёвыя канікулы»– першы дыстанцыйны праект, рэалізаваны БРСМ і БРПА. «Прыемна, што мы атрымалі зваротную сувязь не толькі ад удзельнікаў, але ад бацькоў і нават педагогаў. Пераможцы першага сезона і самыя актыўныя ўдзельнікі другога сезонаанлайн-праекта «Вясёлыя канікулы» будуць адзначаны падарункамі ад БРСМ і БРПА», – дапоўніла Аляксандра Ганчарова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве