25-гадовы юбілей адзначае гімназія ў Асіповічах. Гэта адзіная гімназія ў Магілёўскай вобласці, якая мае статус беларускамоўнай.
У традыцыях навучальнай установы – святкаванні Дня роднай мовы, беларускіх народных святаў, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Тры чвэрці педагогаў гімназіі мае вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. Сярод іх і два «жоравы» – члены рэспубліканскага клуба «Хрустальны жораў» – пераможцы конкурсу «Настаўнік года»: настаўнік рускай мовы і літаратуры Таццяна Амбрушкевіч і настаўнік англійскай мовы Таццяна Крэпская. У гонар двух асіповіцкіх гімназістаў – пераможцаў міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ па матэматыцы – названы малыя планеты. Для развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей у гімназіі дзейнічае навуковае таварыства «Пошук».
Сярод гімназістаў карыстаецца папулярнасцю факультатыўны курс «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Дарэчы, чвэрць выпускнікоў у мінулым годзе выбрала менавіта педагагічныя спецыяльнасці. Дзякуючы сучасным кабінетам фізікі і хіміі з мультыбордам, інтэрактыўнай дошкай і лабараторным абсталяваннем вывучэнне гэтых прадметаў стала больш цікавым і даступным для вучняў.
Спорт – яшчэ адзін акцэнт у вучэбнай праграме Асіповіцкай гімназіі. Раней гімназісты славіліся перамогамі на спаборніцтвах па плаванні –раз на тыдзень урок фізкультуры праводзіцца ў басейне. Цяпер сярод гімназістаў, магчыма, ёсць будучыя зоркі футбола. З бягучага года названая навучальная ўстанова была адабрана для праекта Беларускай федэрацыі футбола па папулярызацыі сярод дзяцей гэтага віду спорту. Гімназічны футбольны клуб будзе ўдзельнічаць у зборах і спаборніцтвах.
Свой 25-гадовы юбілей гімназія будзе ўрачыста адзначаць у канцы кастрычніка. У праграме – святочны канцэрт, салодкі стол і, вядома, сустрэчы выпускнікоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31