Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да масавага падсявання шматгадовых траў, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Па стане на 18 сакавіка, подсеяна 25,5 тыс. га пасяўных плошчаў шматгадовых траў з 80 тыс.запланаваных. «Прыход цяпла і тое, што пасля зімы зямля была не прамерзлая, паўплывалі на больш ранні пачатак сяўбы. Тэхніка лёгка заходзіць на палі. І ўжо ўсе раёны, нават паўночныя, актыўна ўключыліся ў пасяўную кампанію, – адзначылі суразмоўцы. – Структура і аб’ёмы пасеваў засталіся прыкладна на ўзроўні мінулага года з невялікімі зменамі».
Лідзіруе ў вясновых працах Чавускі раён, дзе падсеяна на 18 сакавіка 3,7 тыс.га шматгадовых траў. На другім і трэцім месцах Мсціслаўскі і Горацкі раёны, іадпаведна 3,5 і 3,3 тыс.га плошчаў. «Галоўнае, на што арыентуем аграрыяў, – жорсткае выкананне тэхналогій. У выніку мы павінны атрымаць высокапрадукцыйныя травастоі і забяспечыць раёны якаснымі травянымі кармамі», –адзначылі суразмоўцы.
У рэгіёне ўсё гатова і для пачатку сяўбы збожжавых і зернебабовых культур. Насеннем сельгасарганізацыі забяспечаны ў поўным аб’ёме, большасць тэхнікі можа выйсці ў поле хоць заўтра. Для старту маецца дастатковы запас гаруча-змазачных матэрыялаў і мінеральных угнаенняў. «Калі дазволіць надвор’е, то не выключана, што пробную сяўбу збожжавых вяскоўцы пачнуць на наступным тыдні», – сказалі ў камітэце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00
28.10.2025 - 09:29