Пад ураджай 2019 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці засыпана больш за 57,9 тыс. т насення яравых збожжавых і зернебабовых культур, або 118% ад патрэбы. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Кандыцыйнымі з’яўляюцца 49,9 тыс. т насення збожжавых і зернебабовых культур, або больш за 100% ад патрэбы. У сельгасарганізацыях працягваюцца работы па іх ачыстцы і праверцы. У лідарах Горацкі і Шклоўскі раёны, дзе пад вясновую сяўбу засыпана 119% і 118% насення.
Для паляпшэння сартавога і рэпрадукцыйнага складу ў эксперыментальных базах і элітгасах вобласці падрыхтавалі каля 4 тыс. т элітнага насення і насення высокіх рэпрадукцый раяніраваных гатункаў. Заключаюцца дагаворы для іх рэалізацыі.
«Па падрыхтоўцы насення яравых каласавых мы ідзём з некаторым апярэджаннем графіка, – адзначылі ў аблвыканкаме. – Вясна можа прыйсці раней, і аграрыі павінны сустрэць яе ў поўным узбраенні. У іх ёсць неабходны запас насення збожжавых і зернебабовых культур, якія адпавядаюць патрабаванням якасці па ўсіх паказчыках. Галоўнае цяпер – своечасова правесці сяўбу і вытрымаць усе тэхналогіі, каб атрымаць высокі ўраджай».
Для сяўбы кукурузы на запланаваных плошчах патрабуецца 3,2 тыс. т насення гібрыдаў кукурузы. У наяўнасці маецца 200 т, і Мінсельгасхарч вылучыў для рэгіёна яшчэ 2,1 тыс. т насення. «Мы ўжо абвясцілі тэндар на закупку насення, плануем яго набыць у найбліжэйшы час», – сказалі спецыялісты.
Патрэба ў насенні шматгадовых траў складае 2 тыс. т, у цэлым па вобласці засыпана 1,7 тыс. т. Пад яравую сяўбу патрабуецца набыць таксама каля 130 т насення люцэрны: яно будзе закуплена сельскагаспадарчымі арганізацыямі за ўласныя сродкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48