RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аграрыі Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур

Аграрыі Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.

Па стане на 17 красавіка збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на плошчы 161,6 тыс. га, або 100% да задання. «Аграрыям удалося адсеяцца ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, – удакладніла суразмоўца. – Адным з галоўных патрабаванняў да працаўнікоў вёскі пры правядзенні сельгасработ было жорсткае выкананне тэхналогій. У цэлым нам гэтага ўдалося дасягнуць, і таму мы можам разлічваць на годны вынік».

Паводле слоў Ліліі Гулінскай, зараз у рэгіёне ідзе падсеў загінулых азімых збожжавых культур, яравых збожжавых і зернебабовых. Аграрыі таксама прыступілі да сяўбы іншых сельскагаспадарчых культур: ільну-даўгунцу, цукровых буракоў, агароднінных культур.

Паралельна з пасяўной гаспадаркі займаюцца падкормкай шматгадовых траў, сенакосаў і пашы, другі раз ўносяць угнаенні пад азімыя збожжавыя і рапс. Працягваюць падрыхтоўку глебы пад яравую сяўбу. На сённяшні дзень працы выкананы на больш чым 211 тыс. га (57% да плана).

«Сельгасработы ў рэгіёне праходзіць спакойна, без якіх-небудзь збояў і няштатных сітуацый. Тэхніка працуе спраўна і не падводзіць працаўнікоў палёў у адказныя дні, – адзначыла Лілія Гулінская. – Пры ўзнікненні складанасцяў прымаюцца ўсе меры для іх аператыўнай ліквідацыі».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая