Акцыя «Чырвоны Крыж – за бяспеку» пройдзе ў Магілёве 7 верасня. З 11.00 да 15.00 на плошчы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для дзяцей і моладзі, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК.
Тут размесцяцца тэматычныя пляцоўкі па правільнай арганізацыі бяспечнай прасторы. Сумесна з МНС і ўстановамі адукацыі будуць праведзены інфармацыйныя акцыі. Запланаваны майстар-класы і квэст па тэме «Рэагаванне на надзвычайныя і крызісныя сітуацыі». Удзельнікаў гульні чакаюць творчыя і лагічныя заданні. Вядучыя правераць іх навыкі ў галіне правілаў аказання першай дапамогі, а таксама прапануюць прайсці тэст на веданне стратэгічных напрамкаў дзейнасці Чырвонага Крыжа ў Беларусі.
Суразмоўцы звярнулі ўвагу, што 7 верасня ў раённых арганізацыях БТЧК адбудуцца Дні адчыненых дзвярэй з кансультаваннем па пытаннях бяспекі і здароўя.
Акцыя «Чырвоны Крыж – за бяспеку»– частка адзінага дня бяспекі, які па ініцыятыве Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праходзіць з 1 па 10 верасня па ўсёй краіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44