RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Александрыя зноў сабрала сяброў на ўзбярэжжы Дняпра

У Шклоўскім раёне сёння ў дзясяты раз стартавала рэспубліканскае свята «Купалле». Мерапрыемствы пачаліся з дзвюх гадзін дня.

У гэтым годзе ў фестывалі ўдзельнічаюць больш за 2 тыс. чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі і ўпершыню з Польшчы.

Гасцей мерапрыемства чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма. Любы ахвотны зможа ўзяць удзел у шматлікіх майстар-класах, тэматычных квэстах, спартыўных спаборніцтвах, гульнях і конкурсах.

Цэнтральнай падзеяй свята стане грандыёзны гала-канцэрт «Зроблена ў Беларусі» на галоўнай пляцоўцы з удзелам замежных і айчынных выканаўцаў.

Завершыцца першы дзень маляўнічым піратэхнічным шоу і начной маладзёжнай дыскатэкай з удзелам папулярных маладзёжных груп і дыджэяў.

Арганізатары пастараліся зрабіць знаходжанне гасцей свята максімальна камфортным. Чакаецца, што за два дні мерапрыемства наведаюць больш за 80 тыс. чалавек.

Не заблудзіцца сярод шматлікіх пляцовак купальскага гарадка дапамагаюць усталяваныя тут інфармацыйныя ўказальнікі.

Для зручнасці гасцей працуюць камеры захоўвання і пункт абмену валют.

Прадугледжаны дадатковыя рэйсы цягнікоў і аўтобусаў, узгодненыя з пачаткам і заканчэннем мерапрыемстваў.

Для гасцей, якія прыбылі на асабістым транспарце па аўтадарозе Орша-Шклоў-Магілёў (Р-76), у вёсцы Межнік і гарадскім пасёлку Копысь падрыхтаваны паркоўкі. Для перавозкі гасцей свята ад парковачных месцаў і да Александрыі пастаянна курсіруюць аўтобусы.

Паркоўка для інвалідаў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад тэрыторыі купальскага свята – каля крамы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая