Рус Бел Eng 中文

Алею Памяці адкрыюць у Крычаве

Алею Памяці адкрыюць у Крычаве. Падрыхтоўчыя працы ідуць поўным ходам. На пляцоўцы, дзе яна размесціцца, крычаўляне працавалі падчас рэспубліканскага суботніка: укладвалі тратуарную плітку і наводзілі парадак.

Размесціцца алея Памяці ля падножжа Кургана Славы. Тут усталююць 22 пліты з чорнага мармуру, на якіх увекавечаць імёны 3,6 тыс. крычаўлян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла старшыня Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Пруднікава. Спісы не канчатковыя. Па меры з’яўлення новых даных пералік будуць дапаўняць.

Папярэдне ў раёне правялі вялікую працу, каб пашырыць наяўныя спісы і дадаць у іх прозвішчы землякоў, якія загінулі не толькі падчас абароны Крычава, але і на іншых тэрыторыях, дзе ішлі ваенныя дзеянні.

Праект па ўвекавечанні рэалізуюць ўсім раёнам. Адкрыты дабрачынны рахунак. Сваю лепту ўносяць гараджане, арганізацыі, ветэраны і дэпутаты. Як адзначыла Ірына Пруднікава, істотную дапамогу аказала прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер», якое забяспечыла дарагімі будаўнічымі матэрыяламі. На бязвыплатнай аснове дапамогу ва ўладкаванні будучай алеі Памяці аказваюць мясцовыя арганізацыі, ільвіную долю работ выканала прадпрыемства «Камунальнік». Транспарт вылучае Крычаўскі раён газазабеспячэнне, ДБУ №20, ПМК №264.

«Адклікаюцца ўсе, да каго звяртаемся па дапамогу. Абыякавых людзей няма, усе ставяцца з разуменнем», – адзначае Ірына Пруднікава.

Адкрыюць алею Памяці 9 мая. У гэты ж дзень ускрыюць капсулу з пасланнем нашчадкам, якая знаходзіцца ў Кургане Славы вось ужо 50 гадоў. Яе месцазнаходжаннеўстанавілі па інфармацыі са старых падшывак газет.

Па матэрыяле «Радыё Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая