Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Магілёве.Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Спакон веку на зямлі працавалі і перадавалі свае традыцыі нашчадкам самыя адказныя, добрасумленныя, мудрыя людзі. Дзякую ўсім, хто выгадаваў і сабраў да апошняга зярнятка наш хлеб – самае каштоўнае «беларускае золата», хто забяспечвае рэспубліку гароднінай, мясам і малаком», – гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сельскагаспадарчая прадукцыя ўсходняга рэгіёна краіны пастаўляецца ў дзясяткі краін свету і патэнцыял гэтай зямлі ацанілі буйныя айчынныя і міжнародныя вытворцы.
«Перакананы: Магілёўшчына гатова паспяхова вырашыць усе пастаўленыя перад ёй задачы аграпрамысловай галіны. Бо галоўным рэсурсам рэгіёна з’яўляюцца яго жыхары, чые працавітасць і сіла духу заўсёды накіраваны на карысць роднай Беларусі», – адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў працаўнікам сяла і іх сем’ям моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і нязменнай удачы ва ўсіх пачынаннях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35
05.07.2025 - 12:21