У Беларуска-Расійскім універсітэце з 2020/2021 навучальнага года пачнецца падрыхтоўка бакалаўраў па кірунку «Замежнае рэгіёназнаўства» (профіль «Еўрапейскія даследаванні») з выдачай дыплома дзяржаўнага ўзору Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі навучальнай установы.
«Упершыню ў гісторыі «машынкі» мы пачынаем падрыхтоўку спецыялістаў сацыяльна-гуманітарнага профілю, – заўважылі суразмоўцы. – Сёння «Замежнае рэгіёназнаўства» – адзін з самых запатрабаваных і папулярных напрамкаў падрыхтоўкі ў Расіі. Аналагам гэтай спецыяльнасці ў Беларусі з’яўляецца «Лінгвакраіназнаўства». Навучанне прадугледжвае ўсебаковае вывучэнне ўнутраных і знешнепалітычных з’яў, а таксама
працэсаў у краінах Еўропы, сацыяльна-эканамічных і культурна-гістарычных асноў еўрапейскага рэгіёна, паглыбленае вывучэнне дзвюх замежных еўрапейскіх моў».
Выпускнікі новай спецыяльнасці змогуць працаваць у міжнародных арганізацыях, дзяржаўных ведамствах, цэнтральных і рэгіянальных органах дзяржаўнай улады і кіравання, беларускіх і расійскіх бізнес-структурах, некамерцыйных і грамадскіх арганізацыях, якія падтрымліваюць міжнародныя сувязі або займаюцца міжнароднай дзейнасцю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»