Больш за 1 млн. т малака плануюць вырабіць гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў наступным годзе. За кошт чаго?
У новых памяшканнях – будучы дойны статак, на які ў гаспадарцы вялікія планы. Пабудавалі памяшканні вельмі хутка. У сакавіку пачалі – у маі ўжо адзначалі наваселле. Каровы растуць у камфортных умовах, а ў работнікаў з’явіўся выдатны стымул для працы. У Бялыніцкім «Аграсэрвісе» ўпэўненыя: каб малака было шмат, карову трэба песціць ежай і камфортам. А з гэтым, запэўніваюць у гаспадарцы, праблем няма. Кармушкі поўныя, саломы ў дастатку. Калі на будаўніцтва бетоннай фермы трэба выдаткаваць Br 2,5 млн., то на лёгкую канструкцыю з металу і дрэва – Br 187 тыс.
Але ўмовы ўтрымання – толькі адзін складнік поспеху. Кіраўнік прадпрыемства «Новабыхаўскі» Сяргей Краўцоў расказвае, што вопыт захоўвання кармоў у траншэі даў добры вынік. У гэтым годзе яшчэ 2 пабудавалі, прычым гаспадарчым спосабам. Рухацца ў гэтым кірунку будуць усе гаспадаркі вобласці. У планах – больш за 80 траншэй. А каб быў якасны корм, сілас і сянаж трэба правільна закласці на захоўванне. Кармы герметычна кансервуюцца на зіму.
Калі ўся тэхналагічная нітка выканана, жывёлы атрымаюць увесь комплекс вітамінаў і мінералаў, а наўзамен, як і належыць, аддзячаць малаком. Дасведчаныя аграрыі ўпэўнены, што такі падыход павялічыць прадукцыйнасць малака і мяса. А значыць, паўплывае на эканоміку рэгіёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў