Цэнтр бяспекі МНС у Магілёве наведала ўжо больш за 13 тыс. дзяцей і дарослых. На гэтую сучасную інтэрактыўную пляцоўку для навучання прыязджаюць не толькі магілёўцы, але і госці з усёй вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У цэнтры бяспекі некалькі тэматычных блокаў. Кожны аформлены пад канкрэтны сцэнарый з рэальнага жыцця: ад ядзернай бяспекі да правілаў паводзін падчас навальніцы. У цэнтры бяспекі створана безбар’ернае асяроддзе, каб навучанне было даступным людзям з інваліднасцю. Дарослыя і дзеці даведаюцца, як граматна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, а дапамагаюць у гэтым сучасныя тэхналогіі.
«Навучанне праводзіцца за кошт тэхналогій з выкарыстаннем дапоўненай рэальнасці, у аснове якіх – віртуальнае змяшчэнне навучэнцаў у асяроддзе, якое імітуе надзвычайную сітуацыю. Гэта значна павышае эмацыйнае ўспрыманне мадэляванай абстаноўкі. Матэрыял засвойваецца лягчэй і запамінаецца надоўга. Спецыяльны экшн – лабірынт з задымленнем. Гэта памяшканне ўяўляе з сябе лабірынт, які трэба прайсці ва ўмовах шчыльнага задымлення з імітацыяй полымя. Аднойчы прайшоўшы ў цэнтры гэты лабірынт, чалавек, трапляючы ў рэальную сітуацыю з пажарам, па-першае, ужо не будзе панікаваць, а па-другое, будзе граматна дзейнічаць пры эвакуацыі», – адзначыла Вольга Нехарошых.
Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці размешчаны па адрасе: Магілёў, зав. Пажарны, 6. Для фарміравання груп неабходна папярэдне патэлефанаваць на нумар 8 (0222) 64-09-70 і дамовіцца аб даце і часе наведвання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01