Адзіны дзень кірмашоў вакансій для моладзі прайшоў 8 кастрычніка ў нашым рэгіёне. У праекце ўдзельнічалі Магілёў, Бабруйск, Бялыніцкі, Касцюковіцкі і Чэрыкаўскі раёны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Каля 60 наймальнікаў Магілёўшчыны прапанавалі саіскальнікам больш за 700 свабодных працоўных месцаў. Моладзь змагла пагутарыць з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый аб перспектывах працаўладкавання, азнаёміцца з паслугамі, якія аказваюцца службай занятасці, атрымаць кансультацыі спецыялістаў. Найбольш запатрабаванымі аказаліся вакансіі адміністратара, сістэмнага праграміста, сакратара-рэферэнта, памочніка выхавальніка, спецыяліста па персанале.
Адзіны дзень кірмашоў вакансій праводзіўся ў рэгіёне ў межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Еўрасаюз для моладзі: пашырэнне магчымасцей для працаўладкавання». Яго арганізатарамі на месцах выступілі камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»