Рус Бел Eng 中文

БРСМ арганізуе анлайн-вебінар для маладых прадпрымальнікаў

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў межах рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «Стартап-тур»арганізуе сёння анлайн-вебінар «Прасоўванне і ўпакоўка бізнесу»для маладых прадпрымальнікаў, як паведаміла каардынатар рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» Наталля Карабец.

«Мы працягваем знаёміць маладых людзей – прадпрымальнікаў і інаватараў – з разборам кейсаў ад экспертаў з бізнес-абласцей, IT-сферы, навукова-акадэмічнай грамадскасці, кіраўнікоў стартап-каманд. Сёння ў 14.00 з дапамогай сэрвісу Proficonf для правядзення відэаканферэнцый, навучання-анлайн і вебінараў у браўзеры падрыхтаваны чарговы інтэнсіў з бізнес-коўч і прадпрымальнікам Андрэем Лапіным –анлайн-вебінар «Прасоўванне і ўпакоўка бізнесу». Разам з удзельнікамі праекта ён разбярэ стварэнне паспяховай прэзентацыі для працы з партнёрамі і кліентамі, тэхнічны бок узмацнення ахопу мэтавай аўдыторыі і асноўныя «але» для запуску працэсу», – расказала Наталля Карабец.

Рэспубліканскі маладзёжны інавацыйны праект «Стартап-тур» стартаваў 24 ліпеня. Заяўкі на ўдзел у праекце падалі 170 маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У іх ліку –удзельнікі Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», маладыя прадпрымальнікі, распрацоўшчыкі, навучэнцы і студэнты ўстаноў адукацыі. За гэты час адбыліся анлайн-вебінары «Уводзіны ў стартап-тур. Марафон бізнес-ідэй», «Фінансавае планаванне –залог поспеху», «Што такое lean-падыход у распрацоўцы стартапа і чаму ён важны». Заключным этапам праекта стане бізнес-гульня, якая пройдзе ў канцы верасня. Удзельнікі аб’яднаюцца ў каманды ад 3 да 5 чалавек і змогуць на практыцы асвоіць атрыманыя веды ў стварэнні новых праектаў.

Арганізатарам праекта выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая