У Новасібірску прайшоў VII Міжнародны форум і выстава тэхналагічнага развіцця «ТЭХНАПРАМ – 2019». Гэта найбуйнейшае тэхналагічнае мерапрыемства Расіі, галоўнай мэтай якога з’яўляецца прасоўванне айчынных навуковых распрацовак і інавацый.
Магілёўшчыну на форуме прадстаўляў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Вынікам стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі, тэхналогіі, акадэмічнай мабільнасці з Новасібірскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэтам.
Як паведамілі ў магілёўскай ВНУ, такі крок стаў магчымы дзякуючы навукова-адукацыйнаму ўзаемадзеянню папярэдніх гадоў кафедры інжынернай і камп’ютарнай графікі НДАБУ з яе роднаснай кафедрай у БРУ. Прарэктар па навуковай рабоце БРУ Віктар Пашкевіч і дэкан машынабудаўнічага факультэта Дзмітрый Свірэпа адзначылі, што ім цікавыя такія напрамкі ўзаемадзеяння з расійскім ВНУ, як акадэмічная мабільнасць (у тым ліку навуковыя стажыроўкі, практыкі, навучанне не менш за семестр) студэнтаў, магістрантаў, маладых навукоўцаў і выкладчыкаў на ўзаемнай аснове. Акрамя таго, мяркуецца сумесны ўдзел у міжнародных канферэнцыях, семінарах, выставах, сеткавае партнёрства, чытанне курсаў лекцый выкладчыкамі НДАБУ для павышэння кваліфікацыі кадраў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Падчас форуму таксама быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з ТАА «АМКОДОР-РОСМАШ».
Фото - БРУ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 14:45
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 30 жніўня
26.08.2025 - 13:47
Матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы ўжо атрымалі каля 94% шматдзетных сем'яў
26.08.2025 - 11:19
26.08.2025 - 08:59