Будынак Свята-Пакроўскай царквы ў Магілёве завершаць у 2019 годзе. Ходам рэалізацыі праекта падзяліўся на планёрцы Магілёўскага гарвыканкама прадстаўнік генпадрадчыка храма.
Сёння на аб’екце ідуць будаўнічыя працы. Для таго каб завяршыць яго ўзвядзенне, ёсць у поўным аб’ёме будаўнічы матэрыял і фінансаванне. Наступны этап – аздобныя працы будынка храма. Званіца, а таксама дапаможныя будынкі будуць узведзены пазней.

Будаўніцтва аб’екта вядзецца на тэрыторыі Падніколля – на правым беразе Дняпра. Заказчыкам з’яўляецца прыход Свята-Мікольскага сабора. У межах праекта прадугледжана будаўніцтва храма, званіцы на падмурку, будынка парафіяльнай школы, зоны адпачынку і гаспадарчых пабудоў. Усю тэрыторыю храма абнясуць плотам з уваходнай брамай, побач з якой размесціцца паркоўка на 20 машын і 4 аўтобусы.
Храм аднаўляецца як культавы аб’ект па захаваных фатаграфіях, малюнках і апісаннях спецыялістаў, а таксама архіўных даных, якія былі папярэдне вывучаны і прааналізаваны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.11.2025 - 11:31
Ёлка-трансформер, адвэнт-каляндар і агністы конь. У Магілёве прайшоў абласны этап «ТэхнаЁлкі»
20.11.2025 - 10:04
Прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях працы пройдуць 21 лістапада
20.11.2025 - 09:51
З 1 лістапада маршруткі абавязаны прымаць аплату картай - што зменіцца для пасажыраў? (відэа)
20.11.2025 - 09:34
Ці павялічыцца падатковая нагрузка ў 2026 годзе, расказаў кіраўнік МПЗ