RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бытавую тэхніку для медыкаў ЦРБ Бялыніч перадалі прафсаюзныя арганізацыі работнікаў АПК

Бытавую тэхніку для ўладкавання «чыстай зоны» медыкам ЦРБ Бялыніч перадалі абласная і раённая прафсаюзныя арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Бязвыплатная дапамога аказана ў межах прафсаюзнай акцыі «Справімся разам».

Функцыянаванне кантактнага цэнтра для пражывання і прыёму ежы медыкаў падчас працы (так званая «чыстая зона») у цэнтральнай раённай бальніцы Бялыніч пачалося з першых дзён эпідэміі. Цэнтр уяўляе з сябе пераабсталяваныя дзве палаты, у якіх да цяперашняга часу стаялі ложкі і працавалі чайнікі. Устаноўку душавой кабіны і санблока бальніца «здужала» самастойна. Зрабіць кантактны цэнтр больш камфортным для пражывання дапамагла спонсарская дапамога. На выдзеленыя грошы былі закупленыя два халадзільнікі, дзве мікрахвалевыя печы, тэлевізар, пральная машына, шэсць камплектаў пасцельнай бялізны і сродкі індывідуальнай абароны.

«Сёння пацыентам з COVID у кругласутачным рэжыме аказваюць дапамогу тэрапеўтычнае аддзяленне і аддзяленне рэанімацыі. Урачы, якія працуюць там, суткамі не пакідаюць бальніцу. Уладкаваная для іх «чыстая зона» – гэта не толькі магчымасць адчуць сябе, як дома, што таксама важна. Гэта неабходныя ўмовы за кароткі тэрмін адпачынку аднавіць сілы, што сёння вельмі патрэбна медперсаналу, які працуе з заражанымі пацыентамі», – расказаў галоўны ўрач ЦРБ Павел Манько. Паводле яго слоў, з гэтай жа мэтай для медыкаў харчаванне па базавым рацыёне, якое рыхтуецца на харчаблоку ЦРБ.

Аказаная абласной і раённай арганізацыямі работнікаў аграпрамысловага комплексу дапамога – не першая падтрымка медыкаў Бялыніч. Падчас уладкавання ў бальніцы васьмі шлюзаў дапамаглі СВК «Калгас “Радзіма”» і ПМК-241. РАУС Бялыніч на пачатковым этапе эпідэміі разам з удзячнасцю перадалі сродкі індывідуальнай абароны. Дапамагалі і іншыя арганізацыі раёна.

mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая