Чатыры пажары адбылося за суткі ў вобласці. Два з іх – у Магілёве, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Як расказала суразмоўца, 27 мая каля 6 гадзін вечара магілёўскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання аднапакаёвай кватэры, размешчанай на 9 паверсе жылога дома па вул. Габраўскай. Праз лічаныя хвіліны ратавальнікі былі на месцы НС – адкрытым полымем гарэў балкон. У памяшканні кухні ў несвядомым стане быў знойдзены і эвакуіраваны 51-гадовы госць гаспадара кватэры. Мужчына не пацярпеў і пасля медыцынскага абследавання самастойна пакінуў установу аховы здароўя. У выніку пажару знішчана маёмасць на балконе, закурана столь у кватэры. Эвакуацыя жыхароў пад’езда не праводзілася. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
«Бяссоннай выдалася ноч для жыхароў дзевяціпавярховага жылога дома па б-ры Непакорных ў абласным цэнтры, – падзялілася Вольга Нехарошых. – Каля паўночы з вокнаў двухпакаёвай кватэры, размешчанай на 8 паверсе, паваліў густы дым. Прахожыя выклікалі ратавальнікаў. У задымленым памяшканні на падлозе ў кухні ў несвядомым стане ратавальнікамі быў знойдзены і эвакуіраваны грамадзянін, асоба якога высвятляецца. Праз гадзіну мужчына памёр. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у памяшканні кухні, закураны сцены і столь у кватэры. Прычыну пажару і ўсе абставіны гібелі яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38