Гонкамі на 200 і 500 м прадоўжыўся ў Заслаўі чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У дзённай частцы трэцяга дня рэгаты сталі вядомыя пераможцы яшчэ ў трох відах праграмы.
У гонцы каноэ-адзіночак на 500 м першынстваваў Максім Пятроў з каманды Магілёўскай вобласці. Яго час на фінішы –1 хв 56,836 сек. Серабро на рахунку Максіма Крысько, які паказаў выніковыя 1 хв 58,369 сек. Яго таварыш па дружыне Іван Патапенка прыйшоў да фінішу трэцім – 1 хв 59,198 сек.
У спрынце на 200 м у гонцы байдарак-адзіночак у мужчын не было роўных прадстаўніку каманды Магілёўшчыны Дзмітрыю Траццякову –36,413 сек. Аляксей Місючэнка, які прадстаўляе Мінскую вобласць, заняў другую пазіцыю з выніковымі 36,658 сек. Трэцяе месца пакінуў за сабой сталічны спартсмен Дзмітрый Натынчык –36,741 сек.
Чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ завершыцца 2 жніўня. Праз эпідэміялагічную абстаноўку было вырашана праводзіць рэгату без балельшчыкаў на трыбунах. Паводле задумкі трэнерскага штаба нацыянальнай каманды, старты ў Заслаўі стануць для весляроў рэпетыцыяй да гульняў у Токіа, якія, як плануецца, пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. У алімпійскай рэгаце майстроў веславання на байдарках і каноэ будзе разыграна 16 камплектаў узнагарод.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея