Беларуская чыгунка працягвае курсіраванне новага цягніка ў зносінах Гомель – Магілёў – Віцебск. Пра гэта паведамляецца на сайце БЧ.
Цягнік № 697/698 адпраўляецца з Гомеля па нядзелях у 17.16 і прыбывае ў Віцебск у 23.26. У зваротным кірунку з Віцебска цягнік адпраўляецца ўжо пасля паўночы – а 1.00 панядзелка і а 7.36 прыбывае на станцыю Гомель. У дарозе цягнік робіць прыпынкі на станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.
Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складае Br10,96, а ў купэйным – Br15, 20.
Падрабязнасці аб раскладзе і кошце праезду можна даведацца праз мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд», на афіцыйным сайце www.rw.by, а таксама па нумары 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Нагадаем: у мэтах павышэння ўзроўню транспартнага абслугоўвання насельніцтва з 27 верасня 2020 года Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній, які па нядзелях і панядзелках звязаў тры абласныя цэнтры. З пачатку курсіравання ім скарысталася каля 1,8 тыс. пасажыраў. З улікам запатрабаванасці маршруту цягнік і быў прызначаны на рэгулярнай аснове.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13