У гаспадаркі Быхаўскага раёна працягвае паступаць новая тэхніка. На гэтыя мэты па дзяржаўнай праграме па пераадоленні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Br 1,5 млн.
Літаральна на гэтым тыдні паступіла яшчэ 8 сельскагаспадарчых машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Іх ужо накіравалі ў ААТ «Вараніно», “Быхаўрайаграпрамтэхснаб», «Валадарскі», «Быхаўскі», «ПМК-85 Вадбуд», «Навабыхаўскі».
Усяго да канца года ў раён прыбудзе 41 адзінка сельскагаспадарчай тэхнікі. У асноўным гэта раскідвальнікі мінеральных угнаенняў, а таксама трактары «Беларус-82.1», пагрузчык «Амкадор», прэс-падборшчыкі, прычапное і навясное абсталяванне.
На днях два новыя раскідвальнікі мінеральных і арганічных угнаенняў прыбылі ў ААТ «Валадарскі». «Новая тэхніка для нашай гаспадаркі вельмі дарэчы, бо машынна-трактарны парк вельмі зношаны, – адзначае кіраўнік гаспадаркі Алег Зуеў. – Перад пачаткам правядзення палявых работ, каб не было збояў і прастояў, стараемся больш грунтоўна рыхтаваць тэхніку».
Сельскія працаўнікі ААТ «Валадарскі» аднымі з першых пачалі жніво, аднымі з першых і завяршылі. Пасля ўборкі ўраджаю аграрыі без адпачынку адразу ж прыступілі да іншых відаў сельгасработ. Зараз у гаспадарцы вядзецца ўзворванне, апрацоўка глебы, Унясенне угнаенняў, гліфасатаў. Азімы рапс пасеялі, як і належыць, выконваючы агратэхнічныя тэрміны.
Паводле матэрыялу Наталлі Левачковай, Быхаўскі раён
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі