Дабрачыннае свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе 2 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства, якое адбудзецца на базе кавярні «Домінас Піца» (вул. Першамайская, былое кафэ «Пінгвін»), будзе прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў.
Дзеці прымуць удзел у гульнявых праграмах, для іх правядуць хвілінку бяспекі, майстар-клас па прыгатаванні піцы і інш.
Арганізатарам свята выступаюць Беларускі дзіцячы фонд, упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, ДУА «Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Дарэчы, сёлета да Міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, у абласным цэнтры падрыхтаваны цыкл мерапрыемстваў. У цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавана кансультаванне сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, па пытаннях прадастаўляемых тут паслуг. Дабрачынныя акцыі пройдуць у Магілёўскім спецыялізаваным Доме дзіцяці для дзяцей з арганічнымі паражэннямі ЦНС з парушэннем псіхікі. Актывісты БРСМ дапамогуць інвалідам, якія стаяць на сацыяльным абслугоўванні, з уборкай жылых памяшканняў, нарыхтоўкай гародніны. Тэматычныя мерапрыемствы адбудуцца ва ўстановах адукацыі. Тыдзень талерантнасці арганізаваны ў спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школе для дзяцей з парушэннем псіхічнага развіцця. Таксама запланаваны інтэрактыўныя заняткі, інфармацыйныя гадзіны, флэшмобы для асаблівых дзяцей, тэматычныя фестывалі, выставы. Цырульні горада правядуць акцыю «Пераўтварэнне» для інвалідаў I і II групы, крамы прапануюць дадатковыя зніжкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе