Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Сацыялістычная, 90) у 17.00 пачнецца праграма з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці ў падтрымку адзінаццацігадовага бабруйчаніна Сяргея Аляксеева. Усе атрыманыя ў ходзе дабрачыннага марафону сродкі будуць накіраваны на лячэнне хлопчыка.
Сяргею пастаўлены дыягназ востры міелоідны лейкоз (рак крыві) М2 па FAB-класіфікацыі ранніх стадый дыферэнцыявання, перыяд разгару. На сённяшні дзень хлопец праходзіць лячэнне ў дзіцячым анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах. Найбольш эфектыўнымі для лячэння з’яўляюцца некаторыя імпартныя прэпараты, якія прымяняюцца ў хіміятэрапіі. Менавіта на іх сям’я і збірае грашовыя сродкі. Да хваробы Сяргей быў варатаром Бабруйскай дзіцячай хакейнай каманды.
Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» – візітная картка валанцёрскага руху БРСМ «Добрае сэрца». Галоўная мэта праекта – папулярызацыя ідэй міласэрнасці ў грамадстве, аказанне псіхалагічнай падтрымкі дзецям і падлеткам – выхаванцам сацыяльных устаноў, маладым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама маючых патрэбу ў дарагіх аперацыях.
У Магілёўскай вобласці дзейнічае 275 валанцёрскіх атрадаў, якія аб’ядноўваюць больш за 3,8 тыс. добраахвотнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)