Два Гран-пры конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне «Магілёўскія найгрышы» засталіся ў абласным цэнтры. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Наталля Курыла.
У намінацыі «Акардэон»найвышэйшую ўзнагароду атрымала навучэнка Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў Ульяна Астанковіч(выкладчык Сінялобава Р. Я.), а ў катэгорыі «Баян» – навучэнец Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №3 імя М. М. Салдатава Канстанцін Масяёнак (выкладчык Забелаў К. М.). Астатнія ўдзельнікі ўдастоены ганаровых званняў лаўрэатаў і дыпламантаў. Акрамя таго, ім уручылі памятныя пернікі з сімволікай конкурсу.
І адкрыты конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне «Магілёўскія найгрышы» праходзіў на базе Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Ідэя стварэння і правядзення спаборніцтва менавіта ў 2019 годзе невыпадковая. Падзея была прымеркавана да 100-годдзя навучальнай установы і адкрыла шэраг святочных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею.
Як защважыла Наталля Курыла, арганізатары спецыяльна не імкнуліся зрабіць конкурс маштабным. Тым не менш, 100 юных выканаўцаў, што таксама сімвалічна, з 33 музычных навучальных устаноў Беларусі, а таксама Літвы і Латвіі з’ехаліся ў Магілёў, каб прадэманстраваць мастацкія і тэхнічныя здольнасці, атрымаць вопыт у іншых выканаўцаў, параўнаць свае поспехі з дасягненнямі аднагодкаў.
Міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя прафесійныя музыканты і педагогі, адзначыла высокі ўзровень правядзення спаборніцтва і добрую падрыхтоўку выканаўцаў. Паміж юнымі талентамі была цалкам дарослая канкурэнцыя.
«Арганізацыя першага для гімназіі-каледжа конкурсу вельмі высокая, што гаворыць аб прафесіяналізме ўсяго педагагічнага калектыву, – падкрэсліў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі музычных школ «Сon Anima» Сподрыс Качанс. – Я ўпэўнены, што ў спаборніцтва добрая будучыня. Яно адкрые нямала новых юных талентаў і з кожным годам будзе пашырацца геаграфія ўдзельнікаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры