Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расазала сёння начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава на нарадзе ў гарадской мэрыі.
«Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
З 25 па 30 снежня на цэнтральных вуліцах чакаецца «НаШэсце Дзядоў Марозаў». «У гэтыя дні з 17.00 да 18.00 па вуліцах будзе праходзіць каля 100 чалавек у касцюмах Дзядоў Марозаў у суправаджэнні аркестра. Пасля гэтага на плошчы каля ТРЦ «Атрыум» разгорнецца флэшмоб з адлічваннем часу да Новага года», – падзялілася планамі начальнік упраўлення культуры.
Парк Падніколле стане адным з цэнтраў святочных мерапрыемстваў. Тут размесціцца Ледзяная рэзідэнцыя Дзеда Мароза, пройдуць спартыўныя навагоднія спаборніцтвы і конкурс на самае лепшае ўпрыгажэнне парку сярод магілёўскіх прадпрыемстваў. «Тэматычнае навагодняе афармленне атрымае 41 пляцоўка. Тут будуць задзейнічаны ўсе буйныя прадпрыемствы горада», – падкрэсліла Ірына Жабарава. Акрамя таго, у Падніколлі ўпершыню пройдзе парад санак. «Мы спадзяёмся, што магілёўцы ўспрымуць ідэю з энтузіязмам. Кожны зможа праявіць крэатыўнасць», – адзначыла яна.
Напярэдадні Новага года ў Магілёве таксама пройдзе нямала мерапрыемстваў: кірмашы і выставы-продажы, яркая праграма для дзяцей, святочнае катанне на каньках на цэнтральным стадыёне, начныя танцавальна-забаўляльныя шоу, «прамыя лініі» з Дзедам Марозам, лазернае шоу і многае іншае. Завершацца гулянні 14 студзеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)