Гісторыка-філалагічны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова правядзе для выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці Дзень адчыненых дзвярэй, які будзе праходзіць у фармаце анлайн 30 мая (з 11:00 да 12:20). Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
«Для таго каб даведацца аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць на адным з найстарэйшых факультэтаў ВНУ, сёння не трэба выходзіць з дома. Мы клапоцімся пра здароўе нашых будучых студэнтаў! Дастаткова зайсці на нашу старонку «УКантакце» і запусціць відэа стрыму. Там, у рэжыме анлайн, можна атрымаць любую кансультацыю, задаць любое пытанне з нагоды паступлення», – адзначыла дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Наталля Саўчанка.
Правесці час дома з карысцю запрашае абітурыентаў і намеснік дэкана Арсеній Джанашыа. Паводле яго слоў, для максімальнай зручнасці будучых філолагаў, гісторыкаў і журналістаў у кадр стрыму патрапяць усе загадчыкі кафедраў факультэта, а таксама прадстаўнікі прыёмнай камісіі, вядучыя спецыялісты: «Стрым будзе дпрацягвацца, пакуль мы не адкажам на ўсе пытанні, якія паступілі», – падкрэсліў Арсеній Зурабавіч.
Старшыня прыёмнай камісіі Жанна Барсукова расказала, каго набіраюць сёлета на гісторыка-філалагічным факультэце: «У 2020 годзе мы запрашаем абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць наступныя спецыяльнасці: «Гісторыя (Археалогія)», «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Беларуская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура», «Журналістыка (друкаваныя СМІ)». Як можна пераканацца, дыяпазон спецыяльнасцяў досыць шырокі. Самае галоўнае, мабыць, тое, што сёння гэтыя спецыяльнасці запатрабаваныя, а значыць, запатрабаваныя і нашы выпускнікі».
Па матэрыялах МДУ им. А.А. Куляшова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38