«Дзень вышыванкi» адзначаць сёння ва усіх раёнах Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства арганізуюць штогод напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі, паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У праграме святаў – выступленні маладзёжных калектываў, прэзентацыі работы рамеснікаў і народных майстроў, нацыянальныя стравы, інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны, тэматычныя конкурсы і інш.
У Магілёўскім раёне мерапрыемствы пачнуцца ў 17.00 на базе аздараўленчага лагера «Любуж». Для ўдзельнікаў падрыхтавалі спартыўную эстафету «Бульбатлон», віктарыну «Таямніца беларускага арнаменту», квэст «Пошук арнаменту». Акрамя таго, запланаваны майстар-класы па беларускім танцы і вырабе абярэгаў. Пройдуць забаўляльныя гульні для дзяцей, конкурсы малюнкаў на асфальце, будуць працаваць фотазоны. Плануецца, што ў свяце прымуць удзел каля 200 чалавек.
«Сёння нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць, становіцца неад’емнай часткай у афармленні адзення, прадметаў побыту, візуальнай прасторы, – адзначылі суразмоўцы. – «Вышыванка» – гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей усіх узростаў, у тым ліку моладзі».
Рэспубліканскі праект «Дзень вышыванкi» накіраваны на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці беларусаў, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі грамадска значных ініцыятыў. Ён рэалізуецца з 2016 года. На гэтае свята гасцей запрашаюць прыходзіць у адзенні з нацыянальным каларытам. Галоўным сімвалам свята быў і застаецца беларускі арнамент – узор-шыфр, які здаўна стаў для беларусаў своеасаблівым абярэгам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе