У 2020 годзе МДУ імя А. А. Куляшова набірае студэнтаў на дзве новыя спецыяльнасці: «Медыка-біялагічная справа»і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Абедзве спецыяльнасці адкрываюцца на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства. Тэрмін навучання – 4 гады, паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце Алег Дзячэнка.
«Мы вывучылі рынак працы Магілёўскай вобласці і прыйшлі да высновы, што гэтыя спецыяльнасці будуць запатрабаваныя, прынамсі ў сярэднетэрміновай перспектыве, – пракаментаваў суразмоўца. –Універсітэт не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца, адкрывае для сябе новыя гарызонты, напрамкі ў адукацыі і навуцы. І гэта, я лічу, вельмі пазітыўны момант як для ВНУ, так і для рэгіёна ў цэлым. Бо наш універсітэт быў і застаецца адной з асноўных кузняў кадраў для рэгіёна».
Паступіўшы на спецыяльнасць «Медыка-біялагічная справа», студэнт атрымае кваліфікацыю «Біёлаг-аналітык. Выкладчык біялогіі». Як паведамілі ў прыёмнай камісіі ВНУ, біёлаг-аналітык –гэта спецыяліст з вышэйшай медыка-біялагічнай адукацыяй, а таксама з паглыбленай тэарэтычнай падрыхтоўкай у галіне інфармацыйных тэхналогій, малекулярнай біялогіі і малекулярнай медыцыны. Словам, кваліфікацыя будучага спецыяліста прадугледжвае яго занятасць у навуковых даследаваннях і распрацоўках, у сферы адукацыі і аховы здароўя.
Спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»– інжынерная. Важна падкрэсліць тое, што на інжынерную спецыяльнасць набор у МДУ імя А. А. Куляшова ажыццяўляецца ўпершыню. Завяршыўшы навучанне, выпускніку будзе прысвоена кваліфікацыя «Інжынер-праграміст». «Наш студэнт зможа займаць наступныя пасады: інжынер, інжынер-праграміст, інжынер-даследчык, інжынер-кантралёр, інжынер па тэхнічным наглядзе, бізнес-аналітык, сістэмны аналітык, спецыяліст па суправаджэнні праграмнага забеспячэння, спецыяліст па тэставанні праграмнага забеспячэння», – растлумачылі ў ВНУ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве