Эстафету рэспубліканскай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ўслед за паўночна-ўсходнімі раёнамі Магілёўшчыны прымаюць сёння Бялынічы.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Бялясава расказала, што цырымонія смутку ў гонар абаронцаў і вызваліцеляў раёна пройдзе на Алеі Герояў у Ліпавым гаі:
– Гэта знакавае месца для ўсіх нас. Тут у брацкай магіле пахавана 348 чырвонаармейцаў і партызан. Імёны амаль паловы іх невядомыя.
Да мітынгу памяці жыхары Бялыніцкага раёна рыхтаваліся не адзін дзень. Школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў пабывалі на ўсіх 124 магілах герояў, дзе знайшло свой апошні прытулак больш за пяць тысяч воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай. З кожнага з пахаванняў яны ўзялі па жменьцы зямлі, якую затым змясцілі ў агульную капсулу. Разам са святымі рэліквіямі з усіх куткоў краіны 9 мая будучага года яна зойме сваё месца ў нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.
Ірына Бялясава адзначыла, што стан манументаў салдатам апошняй вайны заўсёды ў зоне ўвагі кіраўніцтва раёна. Толькі ў гэтым годзе многія з мемарыялаў і помнікаў рэканструяваныя, добраўпарадкавана тэрыторыя вакол, а агароджы замененыя. «Характэрна, – падкрэсліла Ірына Іванаўна, – што гэта праца аб’яднала ўсе пакаленні: людзі выходзілі на суботнікі, на добрую справу ахвяравалі сродкі прадпрыемствы і арганізацыі». Сярод мемарыялаў, якія перажылі абнаўленне – мемарыяльны комплекс «Стэфанава», устаноўлены ў памяць аб ахвярах аднайменнай вёскі. Тут за сувязь з партызанамі ў снежні сорак другога фашысты расстралялі і спалілі жывымі 96 чалавек – у асноўным дзяцей, старых і жанчын. З твару зямлі знікла і сама вёска. Але пра яе і людзей, якія жылі тут, землякі будуць памятаць заўсёды.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары