Галоўным рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» прызначана Ірына Петрусевіч. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
«Ірына Петрусевіч не выпадковы чалавек у журналістыцы. Яна з 2000 года працавала ў рэдакцыі раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны». Прайшла шлях ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара раённай газеты. Пры ёй выданне стала адным з найлепшых у вобласці. Акрамя таго, новы галоўны рэдактар працавала намеснікам старшыні Касцюковіцкага райвыканкама. Яна курыравала сацыяльныя пытанні. Вопыт і ўменне граматна выбудоўваць узаемадзеянне з людзьмі павінны спрыяць новым станоўчым вынікам працы Магілёўскага інфармагенцтва», – адзначыла Кацярына Музычэнка.
Ірына Петрусевіч нарадзілася ў 1976 годзе ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна. З 2000 года працавала ў рэдакцыі раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны». З 2013 па 2018 год была галоўным рэдактарам гэтага выдання, з 2018-га па 2020-ы–намеснікам старшыні Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» створана ў лютым 2013 года ў выніку рэарганізацыі рэдакцый газет «Магілёўская праўда» і «Магілёўскія ведамасці». Уключае ў сябе некалькі друкаваных выданняў і інтэрнэт-рэсурс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 09:08
Як развіваецца веласіпедная інфраструктура ў Магілёўскай вобласці, расказалі ў аблвыканкаме
12.09.2025 - 17:53
Магілёў адкрыў праграму святкавання Дня народнага адзінства маштабным аўтапрабегам
12.09.2025 - 14:14
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, пройдзе ва ўсіх школах краіны 17 верасня
12.09.2025 - 09:46
12.09.2025 - 09:22
У Магілёве ўвекавечаць памяць легендарнага чэкіста Навума Эйтынгана