Магілёўскі абласны і Гомельскі дзяржаўны тэатры лялек правядуць 10 і 11 сакавіка абменныя гастролі. Магілячане ўбачаць спектакль «Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца» ў пастаноўцы Юрыя Вута і Дзмітрыя Гарэліка, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У спектаклі гледачу трэба будзе пазнаёміцца з Лазікам, ажыццявіць разам з ім падарожжа па розных гарадах і краінах і даведацца: ці знойдзе Лазік сваё каханне, сваё яўрэйскае шчасце і маленькі кавалачак хлеба?…
«Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца»– адзін з самых знакамітых раманаў Ільі Эрэнбурга, напісаны ў 1927 годзе і надрукаваны ў Парыжы ў выдавецтве «Петрополис» у 1928 годзе. А вось у СССР з выданнем паўсталі праблемы. Эрэнбург пісаў: «З маім «Лазікам» справы дрэнныя. Ціханаў піша, што Галоўліт не ўхваляе. Паспрабую яшчэ звярнуцца да гераічных мер». Але не дапамагло – у СССР раман быў выдадзены толькі ў 1989 годзе.
Сучасная анатацыя да рамана вытанчана апісвае: «Гомельскі кравец Лазік Ройтшванец –«яўрэйскі Швейк», як яго ахрысцілі крытыкі,– мабыць, адзін з самых выразных герояў Ільі Эрэнбурга. Кранальная, мудрая, іранічная кніга, напісаная сапраўдным майстрам, герой якой «мужчынскі кравец з самага звычайнага Гомеля» ўвасабляе ў сабе задорыстую і калючую мудрасць Ёзэфа Швейка і рэзкую, старазапаветную – бабелеўскіх рэбэ Ар’е Лейба і рэбэ Матэле. У Лазіка, найвялікшага знаўцы хасідскіх легенд, для любой, нават самай адчайнай жыццёвай сітуацыі заўсёды гатовая адпаведная прытча».
Магілёўскі абласны тэатр лялек у сваю чаргу прадставіць свае спектаклі ў Гомелі – «Кацяня па імі Гаў»і спектакль «Сіняя-сіняя».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне