Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя на 2019 год выдзелены загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Дзянісу Маркевічу.
З 2016 года ён і ўрачы аддзялення займаюцца распрацоўкай і ўкараненнем у практыку камбінаванага абязбольвання пры цяжкіх чэрапна-мазгавых траўмах, ужываючы не толькі агульную анестэзію, але і блакуючы перыферычныя нервы валасістай часткі галавы.
«Гэта вельмі значна, бо пры традыцыйнай анестэзіі не менш за 70% пацыентаў пасля аператыўных умяшальніцтваў на галаве і галаўным мозгу перажываюць пакутлівыя болі, – растлумачыў загадчык нейрахірургічнага аддзялення бальніцы Яўгеній Ананчанка. – Камбінаваная жа методыка абязбольвання дазваляе ўздзейнічаць на ўсе звенні развіцця болевага сіндрому, купіруючы або значна памяншаючы боль як падчас аперацыі, так і ў пасляаперацыйным перыядзе».
Распрацоўкі Дзяніса Маркевіча і яго калег спрыяюць павышэнню якасці аказання медыцынскай дапамогі цяжкім пацыентам. А сродкі гранта дазволяць і ў далейшым удасканальваць методыкі і схемы камбінаванага абязбольвання ў нейрахірургіі.
Гранты Прэзідэнта заснаваны ў мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця Рэспублікі Беларусь, у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры. Гранты з’яўляюцца стымулявальнай выплатай і прадастаўляюцца кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры і ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай галіны, пры гэтым удзельнічаюць у навуковых даследаваннях, інавацыйных праектах, якія маюць прыярытэтнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм і найважнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, тэрмінам на адзін год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56