У Магілёўскай вобласці дастаткова высокі ўзровень бяспекі. Пра гэта заявіў сёння журналістам перад калегіяй УУС Магілёўскага аблвыканкама міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Паводле слоў міністра, крымінальная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці сур’ёзна не адрозніваецца ад супастаўных тэрыторый, і гэта адна з заслуг, якія можна залічыць як плюс органам унутраных спраў, якія забяспечваюць стабільнасць і бяспеку. Гэтыя крытэрыі ў рэгіёне на ўзроўні сярэднестатыстычных у краіне. «Невялікая сінусоіда асобных відаў злачынстваў кажа толькі пра тое, што ў нейкіх раёнах праваахоўнікі не звярнулі ўвагу на пэўныя негатыўныя тэндэнцыі, – адзначыў Ігар Шуневіч. – Гэта перш за ўсё тычыцца цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў – адбыўся іх пэўны рост. Гэта сведчыць аб адсутнасці належнай прафілактыкі, і мы маем намер разабрацца, чаму гэта адбылося».
У цэлым узровень бяспекі ў рэгіёне Ігар Шуневіч ацаніў як дастаткова высокі. «І гэта заслуга не толькі міліцыі, але і ўсяго праваахоўнага блока, мясцовых органаў улады, іншых суб’ектаў прафілактыкі», – лічыць ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 15:24
20.08.2025 - 11:06
Леанід Заяц аб 1 млн тон збожжа ў Магілёўскай вобласці: гэта істотны ўклад у харчовую бяспеку краіны
11.08.2025 - 16:34
11.08.2025 - 13:23
08.08.2025 - 17:44