Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Фельдман жыве ў вёсцы Акцябрск Клічаўскага раёна. На днях яго наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Шутава. І дапамагла вырашыць некалькі жыццёвых праблем.
На пачатак вайны Міхаілу Фельдману было 17 гадоў. Малады хлопец з Клічава пешшу адправіўся на размеркавальны пункт у Оршу. Калі накіравалі ў дзеючую армію – служыў сувязным у Пскоўскай вобласці і ў Прыбалтыцы.
У канцы вайны Міхаілу Давідавічу прыйшоў ліст аб тым, што ўсе родныя, якія засталіся ў Клічаве, загінулі. Па гэтай прычыне ён разам з жонкай, якую сустрэў на фронце, вярнуўся ў родны раён толькі праз 20 гадоў. У Клічаве ён доўгі час працаваў настаўнікам нямецкай мовы і матэматыкі. Выгадаваў 5 дзяцей і дзесяць унукаў. І вось цяпер усё часцей узнікаюць праблемы са здароўем. Але ветэран адмаўляецца лячыцца ў бальніцы.
Госця ўгаварыла Міхаіла Давідавіча легчы на некалькі дзён у раённую бальніцу і прайсці абследаванне ў Магілёве. Ветэран, у сваю чаргу, падзяліўся некаторымі ідэямі. Напрыклад, для людзей сталага ўзросту чытаць лекцыі пра здароўе.
Пасля гутаркі з дэпутатам Фельдман прызнаўся, што такія сустрэчы для яго – сапраўднае свята. Святлана Аляксандраўна паабяцала, што пастараецца часцей прыязджаць у госці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 15:10
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55